Урад павялічыў заробкі педагогам і медыкам з 1 студзеня

Урад павялічыў заробкі педагогам і медыкам з 1 студзеня

Згодна з рашэннем урада, з 1 студзеня павялічаныя заробкі некаторых работнікаў у сферах адукацыі і аховы здароўя. Адпаведную пастанову №36 "Аб павышэнні заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў" Савет міністраў прыняў 19 студзеня, паведамляе прэс-служба ўрада

Галіновыя надбаўкі прызначаныя педагагогам, у тым ліку прафесарска-выкладчыцкаму складу. На гэтыя мэты пойдзе 5% планавага фонду аплаты працы гэтых работнікаў. Памеры, парадак і ўмовы прызначэння надбавак будзе вызначаць Міністэрства адукацыі па ўзгадненні з Міністэрствам працы і Міністэрствам фінансаў.

Павялічацца таксама тарыфныя аклады памочнікаў выхавальнікаў (з 20% да 25%) і даплаты лекарам-спецыялістам (з 20% да 24% акладу), медработнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (з 13% да 16% акладу). Акрамя таго, фармацэўтычным работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю, прызначаныя даплаты ў памеры 1% акладу.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 21.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі