У каго ў Беларусі сярэдняя зарплата ніжэй за 2000 BYN

Афіцыйная сярэдняя зарплата па краіне складае крыху больш за 3100 рублёў

Афіцыйная сярэдняя зарплата па краіне складае крыху больш за 3100 рублёў / 1prof.by

Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў чэрвені склала 3104,1 рубля да вылічэння падаткаў. Ва ўсякім выпадку, такія даныя прадастаўляе Белстат.

Аднак сярэднія зарплаты моцна адрозніваюцца ў залежнасці ад рэгіёна і прафесіі. У чатырох сферах усярэдненыя заробкі складаюць менш за 2000 рублёў.

Менш за ўсё ў Беларусі атрымліваюць супрацоўнікі сферы цырульняў і салонаў прыгажосці — усяго 1766 рублёў "бруднымі".

Да двух тысяч таксама не дацягваюць сярэднія зарплаты ў сферы бібліятэчнай, архіўнай і музейнай справы (1923 рублі), у творчай сферы (1970 BYN) і ў супрацоўнікаў сістэмы сацыяльных паслуг (1996 BYN).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.