Вы тут

Уладзімір Макей чытае кнігі Горвата і Пясецкага

Мінская трылогія Сяргея Пясецкага / Кнігарня "Логвінаў"

Уладзімір Макей цяпер чытае "мінскую трылогію" беларуска-польскага аўтара Сяргея Пясецкага. Пра гэта міністр замежных спраў распавёў у каментары Еўрарадыё 21 лютага на мерапрыемстве ў Нацыянальнай бібліятэцы, прымеркаваным да Дня роднай мовы. 

Трылогію Пясецкага, прысвечаную Беларусі ў перыяд рэвалюцыі, складаюць тры раманы — "Яблычак", "Гляну я ў аконца...", "Ніхто дабром не дасць збаўлення..."  

Дарэчы, перад раманамі Пясецкага Макей закончыў чытаць кнігу Андрэя Горвата "Прэм'ера" — гэта другая кніга папулярнага аўтара. "Чамусьцi пачаў з другой кнiгi, але пасля абавязкова прачытаю "Радзіва "Прудок", — дадаў міністр.