Беларускае выдавецтва "Тэхналогія" абвясцілі "экстрэмісцкай арганізацыяй"

Эмблема выдавецтва "Тэхналогія"

Эмблема выдавецтва "Тэхналогія" / "Тэхналогія"

"Экстрэмісцкай арганізацыяй" у Беларусі прызналі выдавецтва "Тэхналогія". Адпаведнае рашэнне прыняў Эканамічны суд горада Мінска 10 чэрвеня, заўважыў праваабарончы цэнтр "Вясна".

"Тэхналогія" — адно з самых вядомых прыватных выдавецтваў краіны. За гады працы яно выпусціла шмат кніг на беларускай мове, у тым ліку гістарычныя, навуковыя, навукова-папулярныя, даведачныя і мастацкія выданні.

У лютым 2026 года па шэрагу прыватных выдавецтваў у Беларусі пракацілася хваля ператрусаў і арыштаў. "Тэхналогія" тады паведаміла аб прыпыненніе працы. У СМІ з'яўляліся звесткі пра затрыманне дырэктара выдавецтва Вацлава Багдановіча, яго жонкі Алены і дзвюх дачок. Таксама паведамлялася пра арышт галоўнага рэдактара выдавецтва 75-гадовага Змітра Санько.

У красавіку Мінінфармацыі прыпыніла выдавецкую ліцэнзію "Тэхналогіі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.