Беларусы прынялі ўдзел у чытанні "Дзядоў" з прэзідэнтам Польшчы
Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і яго супруга Марта Наўроцкая / t.me/tsikhanouskaya
Беларускія артысты Бажэна Шамовіч і Аляксей Сапрыкін разам з іншымі беларусамі Варшавы прынялі ўдзел у фінале польскай акцыі "Нацыянальнае чытанне", якая прайшла каля помніка Адаму Міцкевічу 5 верасня.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская і кіраўнік НАУ Павел Латушка па запрашэнні канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
У гэтым годзе для чытання абрана паэма "Дзяды" — твор пра народы, якія змагаліся за свабоду і права быць сабой. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі і першая лэдзі Марта Наўроцкая, а таксама польскія акцёры і музыканты.
Урачыстасць адкрыў прэзідэнт Польшчы, які асобна павітаў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі.
"Паэма "Дзяды" Адама Міцкевіча мае фундаментальнае значэнне для беларускага народа, паколькі яна прасякнута глыбокай павагай да нашай гісторыі, фальклору і духоўных традыцый", — заявіў Павел Латушка.
Па яго словах, у аснову твора пакладзены старажытны беларускі абрад шанавання продкаў.
Адам Міцкевіч нарадзіўся на Навагрудчыне, яго творчасць лічыцца часткай агульнай культурнай спадчыны беларусаў, палякаў і літоўцаў.