“Інкамунікада”: пра турму, карт-бланш на беззаконне і дэпартацыю — эфір

Кніга Ігара Карнея / Еўрарадыё

Кніга Ігара Карнея / Еўрарадыё

Яшчэ адно сведчанне злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму выйшла ў публічную прастору — кніга былога палітвязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Як зазначае аўтар, “твор з акцэнтацыяй на вычварэнскай методыцы пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі — практыцы дадатковага пакарання ўнутры пакарання асноўнага. Катаваннях адзінотай”. Але, безумоўна, не толькі пра гэта.

Чаму абавязковы прагон праз “сінгл-румы” штрафных ізалятараў трэба лічыць здзекам, і ніяк інакш? На што разлічваюць ініцыятары падобнай экзекуцыі і ад каго атрыманы карт-бланш на беззаконне? Як творчасць дазваляе справіцца з траўмамі, атрыманымі ў лукашэнкаўскіх катавальнях, і які шлях чакае кнігі беларускіх аўтараў, выдадзеныя за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былы палітвязень, пачынаючы літаратар Ігар Карней і старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.