Збіты дрон нёс выбухоўку — міністр абароны Літвы

Момант збіцця дрона

Момант збіцця дрона / кадр відэа Міндаўгаса Мінгайлы

Беспілотнік, збіты над Літвой ў ноч на аўторак, нёс на сабе выбухоўку, заявіў міністр абароны Робертас Каўнас.

"План "Шчыт" завершаны. Паводле канчатковых даных, выяўленае выбуховае прыстасаванне. Сапёры яго нейтралізавалі", — напісаў літоўскі міністр у Фэйсбуку.

Ён дадаў, што абмеркаваў гэтую сітуацыю з міністрам абароны Італіі Гвіда Кразета і падзякаваў экіпажу знішчальніка за рашучыя дзеянні.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 15 верасня. Беспілотнік заляцеў на тэрыторыю Літвы з Беларусі. Супраць яго былі паднятыя італьянскія знішчальнікі з місіі NATO, дыслакаваныя ў Шаўляі. Яны і збілі дрон.

Адразу пасля інцыдэнту на авіябазу ў Шаўляй для сустрэчы з Каўнасам прыбыў міністр абароны Італіі Гвіда Кразета.

Беспілотнік над тэрыторыяй Літвы быў збіты ўпершыню. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.