У ЗША вынеслі прысуды хакерам з Расіі ды Украіны, беларус хаваецца

Па гэтай і сумежных справах прыцягнутыя да адказнасці прынамсі 17 чалавек з розных краін, у тым ліку Беларусі, Расіі і Украіны. Пракуратура называе іх чальцамі "кіберзлачыннай групоўкі Western Express". Пракуроры кажуць, што нью-ёркскую кампанію Western Express International зламыснікі выкарыстоўвалі для пераводу і адмыву незаконных грошай, перадае ВВС.



Пракуратура Манхэтэна расследавала гэтую справу разам з сакрэтнай службай ЗША восем гадоў. Яна адзначае, што групоўка прадала нумары больш як 95 тысяч крадзеных крэдытак. Шкода пацярпелым перавысіла 5 мільёнаў долараў.



11 фігурантаў справы прызналі сябе вінаватымі і атрымалі значныя прысуды — аж да 40 і больш гадоў.



Разам з тым у вышуку дагэтуль знаходзяцца два абвінавачваныя. Гэта 32-гадовы грамадзянін Малдовы Алег Кавелін (DoZ) і 30-гадовы беларус Дзмітрый Бурак (Graph, Wolf ці Лявон Курачкін). Наш суайчыннік, як сцвярджаюць, быў адміністратарам форума DumpsMarket. На ім кіберзлачынцы прадавалі і куплялі нумары крэдытак і іншыя звесткі. У электроннай пошце Бурака нібыта былі знойдзеныя больш за 55 тысяч крадзеных нумароў крэдытак.

На фота амерыканскіх спецслужбаў — Дзмітрый Бурак


Фота — ria56.ru і bbc.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі