Вы тут

У Варшаве з моста ўпаў аўтобус з людзьмі, ёсць пацярпелыя і загінулы

На месцы здарэння / Reuters

У Варшаве з моста ўпаў гарадскі аўтобус з людзьмі. Падчас падзення яго разарвала на дзве часткі. Вядома пра аднаго загінулага і 17 пацярпелых. 5 чалавек знаходзяцца ў бальніцы ў цяжкім стане, паведамляе warszawa.wyborcza.pl.

Пра прычыну здарэння пакуль інфармацыі няма.

Гэты і наступныя здымкі — Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.