Вэйп з гашышным алеем спрабавалі правезці ў Беларусь з Літвы
Вэйп
Спробу ўвезці наркотыкі ў Беларусь спынілі 2 верасня ў пункце пропуску "Беняконі". Памежнікі знайшлі ў ашалёўцы пасажырскага аўтобуса 12 электронных прылад для курэння. Экспертыза паказала, што вадкасць у адной з іх змяшчае гашышны алей.
Падазраваным аказаўся 49-гадовы грамадзянін Латвіі, пасажыр гэтага ж аўтобуса. Медыцынскі агляд таксама пацвердзіў, што мужчына ўжываў наркотыкі. Ураджэнца Рыгі затрымалі — цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання Лідскага пагранатрада.
У дачыненні да мужчыны ўзбудзілі дзве крымінальныя справы — за незаконны абарот наркотыкаў і іх перамяшчэнне праз мяжу. Цяпер за спробу правезці такі "вэйп" яму пагражае крымінальная адказнасць.