Пакончыў з сабой навучэнец Мінскага політэхнічнага каледжа

Падлетак, ілюстрацыйнае фота

Падлетак, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

18-гадовы мінчук Ілля Савон скончыў жыццё самагубствам, піша "Наша Ніва".

Хлопец нарадзіўся ў 2008 годзе і выхоўваўся ў шматдзетнай сям'і ў Мінску. Акрамя яго у сям'і ёсць 12‑гадовы хлопчык і 9‑гадовая дзяўчынка.

Ілля скончыў гімназію ў Малінаўцы, а з 2023 года навучаўся на платным аддзяленні Мінскага політэхнічнага каледжа па спецыяльнасці "тэхналагічнае забеспячэнне машынабудаўнічай вытворчасці".

У каледжы кажуць, што ў Іллі не было праблем з дысцыплінай, алкаголем ці законам, сярэдні бал высокі — 8,2. Выкладчыкі і знаёмыя кажуць, што ён быў спакойным, добрым, адказным і тактоўным хлопцам. На момант трагедыі праходзіў тэхналагічную практыку на Мінскім заводзе колавых цягачоў.

У дзень трагедыі, як паведамляецца, Ілля прыйшоў дадому, у кватэру на вуліцы Ясеніна, і паразмаўляў з малодшымі братам і сястрой. Потым ён выйшаў з дому і скончыў жыццё самагубствам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.