Чатырох палітвязняў вывезлі з Беларусі без пашпартоў

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота

Пашпарт, ілюстрацыйнае фота / КДК

Чатырох палітвязняў з сённяшняй групы вывезлі з Беларусі без пашпартоў. Пра гэта паведаміў дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.

"Зараз на беларуска-літоўскай мяжы праходзіць афармленне дакументаў, таму гэта зойме троху даўжэйшы час. Таксама там знаходзяцца наш каардынатар, які распавядзе нашым героям і гераіням пра наступныя крокі пасля афармлення дакументаў, перадасць ежу, а таксама будзе магчымасць звязацца з роднымі і блізкімі", — расказаў ён.

Рэжым Лукашэнкі вызваліў з-за кратаў 25 палітвязняў пасля перамоваў са спецпасланнікам прэзадэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. За гэта амерыканскі бок здымае санкцыі з двух беларускіх прадпрыемстваў — "Лакафарбы" і канцэрна "Беллеспаперпрам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.