У Сербіі перапахавалі апошняга караля краіны

Разам з апошнім каралём Сербіі Пятром II перапахавалі трох яго найбліжэйшых сваякоў — жонку, каралеву Аляксандру, маці, каралеву Марыі, і брата, прынца Андрэя, перадае ВВС.



Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел прэзідэнт Сербіі Таміслаў Ніколіч і прэм'ер-міністр Івіца Дачыч, а таксама прадстаўнікі еўрапейскай арыстакратыі.



Пётр II уступіў на трон Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў у 1934 годзе. Гэта адбылося пасля забойства ў Марсэлі яго бацькі — Аляксандра I. У красавіку 1941 года кароль быў вымушаны пакінуць краіну.



Першапачаткова Пётр II быў пахаваны ў ЗША, яго жонка — у Грэцыі, а маці — побач з Віндзорскім палацам у Брытаніі.



Цяпер у Сербіі жыве сын Пятра II — крон-прынц Аляксандр, народжаны ў 1945 годзе. Ён з'яўляецца актыўным прыхільнікам ператварэння Сербіі ў канстытуцыйную манархію.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі