У Расіі спыніўся продаж авіятураў, у Беларусі ― працягваюць набываць

У Расіі спыніўся продаж авіятураў, у Беларусі ― працягваюць набываць

У Расіі спыніўся продаж авіятураў з-за авіякатастрофы самалёта кампаніі "Кагалымавія", на якім турысты вярталіся з адпачынку. Загінулі 224 чалавекі, з іх трое ― ураджэнцы Беларусі.

2 лістапада ў Расіі практычна спыніўся продаж тураў. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар расійскага саюза туріндустрыі Ірына Цюрына. Яе словы цытуе расійскае выданне "Настоящее время":

"У панядзелак продажы сталі практычна па ўсіх напрамках. Літаральна цішыня. Гэта шокавая рэакцыя: на фоне пошуку версій трагедыі і актыўнага абмеркавання тэмы "вонкавага ўздзеяння" турысты не гатовыя браніраваць туры з пералётам у якім-небудзь кірунку", — распавядае прэс-сакратар.

У Беларусі продаж тураў не спыняўся, турфірмы наогул не заўважылі нейкіх зменаў. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў турфірме "Тайм Ваяж":

"Адмоў ад тураў у нас няма і збояў у продажах няма. Можа і будзе часовы спад, але туры не патаннеюць. Хутка навагодні сезон", — кажа супрацоўніца фірмы.

Не заўважыў спынення продажу і дырэктар Саюза турыстычных арганізацый у Беларусі Валянцін Цэхмейстар. На яго думку, у Расіі продажы спыніліся "часова". Бо пакуль не зразумелыя прычыны трагедыі.

Фота: AFP/F.Belaid

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі