У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, моцны вецер

У пятніцу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, моцны вецер

Уначы ў пятніцу, 13 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень яны пройдуць толькі на ўсходзе. Вецер будзе паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні, 4-9 метраў за секунду, у начныя гадзіны з парывамі да 15-20 метраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы тэмпература паветра складзе 2-8 градусаў цяпла, у дзённыя гадзіны — 4-10 градусаў са знакам плюс.

Фота: Bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі