Туман і начныя дажджы. Надвор'е ў Беларусі 27 верасня

Надвор'е ў Беларусі

Надвор'е ў Беларусі / pixabay.com

Туман у асобных раёнах прагназуецца ў Беларусі 27 верасня.

Уначы будзе воблачна з праясненнямі, па паўночна-ўсходняй палове часам пройдуць дажджы. Удзень пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер няўстойлівы 2-7 м/с.
Мінімальная тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў, максімальная ўдзень — 15-21.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.