Не забудзьце парасон. Прагноз надвор'я па Беларусі на першую палову тыдня
Якое надвор'е чакае беларусаў 21-23 верасня / LookByMedia
Пачатак наступнага тыдня будзе дажджлівым, але цёплым. 21 верасня будзе хмарна, удзень з праяснeннямі. Ноччу і раніцай часамі дажджы. Удзень мясцамі, а па ўсходзе на большай частцы тэрыторыі дажджы. В асобных раёнах моцныя дажджы.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+14°С, максімальная ўдзень +13..+18°С.
22 верасня на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах па поўначы чакаюцца моцныя дажджы. У дзённыя гадзіны мясцамі магчымы навальніцы.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы +5..+10°С, максімальная ўдзень +11..+17°С.
23 верасня на большай частцы тэрыторыі краіны дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе +4..+11°С, максімальная ўдзень +10..+17°С.