У аўторак Беларусь зранку накрые туман

Туман

Туман / pixabay.com

У аўторак, 29 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў многіх раёнах краіны згусціцца туман. Бачнасць у тумане будзе 100-500 м. Сіноптыкі з гэтай нагоды абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.

Тэрмометры ўначы пакажуць 2-8 градусаў са знакам "плюс", удзень чакаецца 15-21 градус цяпла.

У сераду, 30 верасня, чакаецца таксама пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку месцамі па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага. Уначы тэрмометры пакажуць 2-9 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе да +11 градусаў. Удзень чакаецца 14-20 градусаў цяпла, па поўдні паветра прагрэецца да 22 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.