Вы тут

У Мінску затрымалі апазіцыйнага актывіста Яўгена Афнагеля

Яўген Афнагель / Еўрарадыё

У Мінску затрымалі апазіцыянера Яўгена Афнагеля, актывіста "Еўрапейскай Беларусі". Пра гэта паведамляе яго паплечнік Павел Юхневіч

Афнагель знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Як мяркуе Юхневіч, Афнагель адбывае 15-сутачны арышт за пікет па зборы подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў, які праходзіў на Камароўскім рынку.

Абставіны затрымання Афнагеля невядомыя. 

Актывісты "Еўрапейскай Беларусі" ўваходзілі ў штаб кандыдаткі ў прэзадэнты Святланы Ціханоўскай. Але пасля яе заявы, што яна не будзе здымацца з выбараў і пойдзе да канца, усе 13 актывістаў пакінулі штаб Ціханоўскай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.