У Мінску два былыя кіраўнікі раённых ЖКГ атрымалі 6 і 10 гадоў калоніі

У Мінску два былыя кіраўнікі раённых ЖКГ атрымалі 6 і 10 гадоў калоніі

У Мінску асуджаныя два былыя кіраўнікі раённых ЖКГ. Іх прызналі вінаватымі ў атрыманні буйнога хабару. Як інфармуе TUT.by, на шэсць гадоў і шэсць месяцаў зняволення асуджаны кіраўнік ЖКГ № 1 Фрунзенскага раёна сталіцы Андрэй Арлоўскі, на дзесяць гадоў — экс-дырэктар ЖКГ Маскоўскага раёна Дзмітрый Холад. Было заяўлена, што Арлоўскі і Холад прымалі матэрыяльныя каштоўнасці за спрыяльнае вырашэнне пэўных пытанняў. Гаворка ідзе пра выкананне капітальнага рамонту на замову ЖКГ Фрунзенскага раёна. Андрэй Арлоўскі мусіць заплаціць дзяржаве больш за 18 тысяч рублёў (эквівалент атрыманай ім неабгрунтаванай выгады), Дзмітрый Холад — больш за 44 тысячы рублёў (а таксама дзяржпошліну — больш за 2 тысячы рублёў).

Асуджаныя будуць адбываць пакаранне ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У тэрмін адбыцця пакарання ім залічаць час, праведзены ў следчым ізалятары — каля года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі