Вы тут

У Маскве праходзяць перамовы па пастаўках у Беларусь прыроднага газу

Reuters

31 снежня ў Маскве ў "Газпраме" праходзяць перамовы па ўмовах пастаўкі ў Беларусь у 2020 годзе прыроднага газу, інфармуе ТАСС. З беларускага боку ў іх удзельнічаюць пасол у РФ Уладзімір Сямашка і міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, з расійскага — старшыня праўлення "Газпраму" Аляксей Мілер і яго намесніца Алена Бурмістрава. Гаворка ідзе пра вызначэнне фармавання кошту на газ.

У гэты ж час Аляксандр Лукашэнка асабіста вырашаў пытанне з пастаўкамі ў нашу краіну з новага года нафты. Як вядома, дамоўленасці няма і ўзнікла пагроза спынення з 1 студзеня яе паставак з Расіі. Лукашэнка размаўляў па тэлефоне з расійскімі прэзідэнтам, прэм'ерам і нават міністрам энергетыкі. Таксама беларускі кіраўнік правёў у аўторак нараду, на якой даў даручэнне арганізаваць у бліжэйшыя дні альтэрнатыўныя пастаўкі нафты на беларускія НПЗ праз краіны Балтыі (чыгункай) і нафтаправод "Дружба" (з Польшчы).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.