Вы тут

У Літве адрэагавалі на заяву Лукашэнкі: "Неадэкватная рэакцыя"

Грузавікі на мяжы / delfi.lt

Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра закрыццё межаў Беларусі з Польшчай і Літвой, ды пра ўмацаванне мяжы з Украінай. Ён лічыць, што гэта "неадэкватная рэакцыя". Лінкявічус нагадаў, што раней ужо былі заявы пра перанакіраванне беларускага экспарту з літоўскіх партоў у іншыя. "Пасля з'явілася ўдакладненне, што гэта будзе, калі Расія прапануе такія ж умовы", цытуе словы міністра Delfi.

Лінас Лінкявічус лічыць, што "цяпер варта пачакаць, паглядзець, што гэта значыць — закрыццё межаў для грузаў, людзей ці нешта яшчэ". Тым часам у Службе аховы дзяржмяжы Літвы кажуць, што рух на беларуска-літоўскай мяжы адбываецца ў ранейшым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.