Вы тут

Лукашэнка: мы вымушаныя закрыць дзяржаўную мяжу з Польшчай і Літвой

З'яўленне Аляксандра Лукашэнкі на "жаночым форуме" / БЕЛТА

"Мы вымушаныя адвесці войскі з вуліц, паўарміі паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду. Найперш з Літвой, Польшчай, узмацніць дзяржаўную мяжу з Украінай", — такую нечаканую заяву зрабіў увечары 17 верасня Аляксандр Лукашэнка, які з'явіўся на жаночым форуме ў Мінску.

Пакуль не зразумела, што гэта азначае, як будзе рэалізавана і што дакладна ён меў на ўвазе: узмацненне вайсковай прысутнасці на заходняй мяжы ці "жалезную заслону".

"Я хачу звярнуцца да народаў Польшчы, Літвы, Украіны: спыніце сваіх звар'яцелых палітыкаў, не дайце развязацца вайне!", — заявіў Лукашэнка.

Але хто ж пагражае Беларусі вайной?

Таксама Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў рэзалюцыю Еўрапарламента. Паводле яго слоў, выбары прайшлі па Канстытуцыі і няма патрэбы "ні ў якім прызнанні". "Мы не станем на калені, нават калі застанемся адны", — заявіў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.