У “Кулёк” набіраюць 70 бібліятэкараў і толькі 15 менеджараў культуры

"Сёлета ў сярэднім 2 чалавекі на месца на дзённую форму і 1,5 чалавека — на завочнае. Так што цікавасць да ўніверсітэта не падае", — ацэньваюць вынікі падачы дакументаў у адміністрацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Сёлета тут хочуць вывучыць 70 бібліятэкараў і толькі 15 чалавек на "менеджмент міжнародных і культурных сувязяў". І бібліятэкараў недабіраюць: усяго 51 заяўка пры 70 месцах.

А вось на менеджараў конкурс: на 15 месцаў паступае 39 чалавек. Няўжо так патрэбныя бібліятэкары… Як прыгадвае Еўрарадыё, летась на гэтую спецыяльнасць набіралі аж 100 чалавек! І 98 з іх сапраўды набралі.

У міліцыі сёлета могуць недалічыцца правазнаўцаў: на факультэт міліцыі, спецыялізацыя “адміністратыўна-прававая дзейнасць” пакуль падалі дакументы толькі 52 чалавекі. Гэта на дзённае аддзяленне. А вольных месцаў тут на дзённым — 74.

А вось на операў ідуць ахвотна. Конкурс — амаль два чалавекі на месца: 130 абітурыентаў на 75 месцаў. Леташні прахадны бал тут 161 з 400. Паступаць сюды вырашаюць нават... пасля серыялаў.

"Глушэц" вось паглядзеў, спадабалася. Гэта, можна сказаць, праца для сябе. Заробак, зразумела, невялікі, але льгот многа, і кватэры будаўніцтва, і ўсё”, — тлумачыць свой выбар адзін з абітурыентаў Сяргей.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на 20% менш абітурыентаў, чым летась. Ва ўсім вінавацяць дэмаграфію, але жадаючых паступаць хапае…

“Пры такой дэмаграфічнай сітуацыі гэта нармальна. Недабору на факультэтах у нас няма”, — адказваюць у Акадэміі мастацтваў.

На бюджэтную форму навучання тут прэтэндуе 441 абітурыент. А бюджэтных месцаў — 130. У гэтай ВНУ яшчэ засталіся ўнутраныя іспыты. Найбольш абітурыентаў мараць стаць акторамі: 87 чалавек на "акторскае майстэрства" пры ўсяго 18 месцах на дзённым. Гэта амаль 4 чалавекі на месца!

Нагадаем, у гэтым годзе дзяржаўныя ВНУ гатовыя прыняць 79 тысяч абітурыентаў, 30,5 тысячы — на бюджэтныя месцы. Пры гэтым тэставанне здалі толькі 74 тысячы хлопцаў і дзяўчат.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі