У Камянецкім раёне беларускі памежнік здзейсніў суіцыд

Беларускія памежнікі на нядаўніх вучэннях / vk.com/gpkgovby
Беларускія памежнікі на нядаўніх вучэннях / vk.com/gpkgovby

У Абяроўшчыне ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці беларускі памежнік здзейсніў суіцыд. 20 сакавіка яго цела знайшлі ў памяшканні аддзялення памежнага кантролю "Высока-Літоўск" ("знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду"), паведамляе прэс-служба Брэсцкай памежнай групы.

Салдат 2003 года нараджэння. Ён быў прызваны ў кастрычніку 2022-га, праходзіў службу ў Брэсцкай памежнай групе. Прычыны трагедыі высвятляюцца.

Папярэдняя трагедыя з памежнікамі здарылася ў лютым на мяжы з Украінай, дзе два вайскоўцы патанулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі