Беларускія памежнікі аб'явілі пра заканчэнне вучэнняў
![З чырвона-зялёным сцягам на вучэннях / vk.com/gpkgovby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Vucz.jpg.webp?itok=dEBWj9Uh)
З чырвона-зялёным сцягам на вучэннях / vk.com/gpkgovby
Беларускія памежнікі аб'явілі пра заканчэнне вучэнняў. Яны праходзілі ў памежных групах і атрадах з 17 лютага да 3 сакавіка.
Дзяржаўны памежны камітэт правяраў "гатоўнасць частак да разгортвання і эфектыўнасць працы пунктаў кіравання за межамі месцаў іх пастаяннай дыслакацыі". Здзяйсняліся і пешыя маршы, і выезд у прызначаны раён на бронетэхніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.