У Іране сотню ўдзельнікаў пратэстаў асудзілі на смяротнае пакаранне

Пратэсты ў Іране / Reuters
Пратэсты ў Іране / Reuters

У Іране не менш за сотню ўдзельнікаў пратэстаў асудзілі на смяротнае пакаранне. Праваабаронцам вядома, што сярод іх пяць жанчын, піша "Бі-Бі-Сі".

Мяркуецца, што смяротнае пакаранне пагражае значна большай колькасці затрыманых пратэстоўцаў, аднак іх сем'і запалоханыя ўладамі і не расказваюць пра сваіх блізкіх. У снежні пасля паказальных судоў ужо быў выкананы смяротны прысуд двум маладым іранцам — Махсену Шэкары і Маджыдрэзу Рахнаварду. Суд прызнаў іх вінаватымі ў "вайне супраць Алаха", што з'яўляецца парушэннем вельмі расплывістага закона аб нацыянальнай бяспецы.

Пратэсты ў Іране працягваюцца ўжо больш за 100 дзён. Людзі масава выступаюць супраць рэлігійнага дыктату ўладаў, а ўсё пачалося з смерці закатаванай сілавікамі ў верасні маладой іранкі Махсы Аміні. Улады падаўляюць выступленні ў тым ліку і з дапамогай агнястрэльнай зброі. Ужо забітыя 476 пратэстоўцаў, сярод іх 64 дзіцяці і 34 жанчыны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі