Пра вайну ў Іране, урокі яе для беларусаў, Коўла ў Мінску і Лукашэнку — эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
Армія абароны Ізраіля нанесла авіяўдар па канспіратыўнай кватэры ў Іране, цэллю якога стаў сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані. Яго называюць архітэктарам ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур. І гэта не адзіны чалавек на высокай пасадзе, які быў забіты апошнімі днямі. Але зрынання рэжыму аятол, насуперак заявам Трампа пра ўжо атрыманую перамогу, не відаць. Ваенная аперацыя працягваецца і пашыраецца, ахопліваючы ўсё новыя краіны. Закранаючы нават Беларусь — яе як эканамічныя, так і палітычныя інтарэсы. Прычым усё гэта адбываецца паралельна з перамовамі Мінска з Вашынгтонам з аднаго боку, і неабходнасцю залагоджваць Крэмль — з другога.
Колькі праўды ў словах Трампа пра ўжо фактычна атрыманую перамогу над Іранам, і як тое, што адбываецца ў гэтай вайне, уплывае на адносіны паміж ЗША і ЕС? Ці ўплывае вайна ў Іране на Беларусь, і з якімі выклікамі ў сувязі з той вайной сутыкаецца Лукашэнка? Як перанос сустрэчы Трампа з кіраўніком Кітая паўплывае на адносіны дзвюх дзяржаў, і ці гатовы Лукашэнка на змены ва ўнутранай палітыцы па патрабаванні ЗША? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00.