У Гомелі перакладчыца не рашылася перакласці словы француза пра Лукашэнку

У Гомелі перакладчыца не рашылася перакласці словы француза пра Лукашэнку

У Гомелі перакладчыца не рашылася прамовіць словы француза Жаляна Віо пра Аляксандра Лукашэнку. 20 лістапада Гомельскі раённы суд прызнаў замежніка, які правёў два месяцы за кратамі, невінаватым. Яго выпусцілі ў зале суду. У размове з журналістамі Віо адказаў на пытанне, ці збіраецца ён яшчэ наведаць Беларусь? “Калі калісьці Лукашэнка перастане быць прэзідэнтам, чаму не?”, — адказаў замежнік. Перакладчыца не рашылася вымавіць гэтыя словы.

Таксама француз распавёў, што ў апошнія два тыдні ў камеры было холадна, паколькі адключылі ацяпленне. Там яму давялося пабачыць пацукоў і прусакоў.

Жалян Віо не збіраецца рабіць захады па атрыманню кампенсацыю за перажытае ў Беларусі. “У вопыце, які я атрымаў, больш станоўчага, чым адмоўнага. Я хачу пакінуць, як ёсць”, — сказаў ён.

Жыхар Лондана 24-гадовы Жалян Віо падарожнічаў па Еўропе. Праз Беларусь ён ехаў ва Украіну. 21 верасня яго затрымалі на памежным пераходзе “Новая Гута”. За перавозку патрона-падарунка, які ён лічыў муляжом, яго абвінавачвалі ў незаконнай перавозцы агнястрэльнай зброі і незаконным абарачэнні атрутных рэчываў. Віо пагражала да 7 гадоў зняволення. Аднак пракурор папрасіла яго аштрафаваць (на 6900 рублёў). Суд прыняў рашэнне, што француз невінаваты.

У Гомелі перакладчыца не рашылася перакласці словы француза пра Лукашэнку
Жалян Віо. Фота: скрыншот з відэатрансляцыі Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі