У Францыі затрыманы заснавальнік і кіраўнік Telegram Павел Дураў

Павел Дураў

Павел Дураў / Forbes

У Францыі затрыманы Павел Дураў, заснавальнік і кіраўнік Telegram. Французская паліцыя арыштавала яго ў аэрапорце "Ле-Буржэ", калі ён прызямліўся і выйшаў са свайго прыватнага джэта.

Па непацверджаных звестках, ордэр на арышт Дурава быў падпісаны за некалькі хвілінаў да таго, як бізнесовец выйшаў на французскую глебу. Заснавальнік тэлеграма ведаў пра магчымыя прэтэнзіі з боку еўрапейскіх краінаў, таму нячаста з'яўляўся ў Еўрасаюзе, а ў Францыю прыляцеў з Азербайджана.

Як паведамляе TF1, Паўлу Дураву як грамадзяніну Францыі можа пагражаць да 20 гадоў турмы. Падазрэнні заснаваныя на тым, што праз адсутнасць мадэрацыі ў тэлеграме мільянер з’яўляецца саўдзельнікам незаконнай дзейнасці. А менавіта — наркатрафік, махлярства, тэрарызм, распаўсюджванне дзіцячага порна і гэтак далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі