У Добрушы асуджаны хлопец, у песні якога ўбачылі абразу Лукашэнкі

У Добрушы асуджаны хлопец, у песні якога ўбачылі абразу Лукашэнкі

У Добрушы асуджаны на год калоніі агульнага рэжыму рэпер, у песні якога ўбачылі абразу Аляксандра Лукашэнкі. Яўген Пятроў — грамадзянін Расіі, таму пасля адбыцця пакарання ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі, піша тэлеграм-канал @viasnaHomel. Пра суд паведамлялі праваабаронцы.

Пра затрыманне 22-гадовага жыхара Добрушскага раёна міліцыя паведаміла ў чэрвені сёлета. Супрацоўнікі ГУБАЗіК высветлілі, што летам мінулага года ён напісаў і выклаў у інтэрнэт песню, у тэксце якой знайшлі абразы на адрас Лукашэнкі. "Мне самому не падабалася ўлада, прэзідэнт. Таму я на эмоцыях запісаў такі трэк", — тлумачыў затрыманы. Сваёй віны ён не прызнаваў, абразы ў песні не бачыў.

Псеўданім рэпера — nokrolik. Песня мае назву "Лукашенко уходи". У жніўні за яе размяшчэнне на сваёй асабістай старонцы ў сацсетцы на год калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны гамельчук Сяргей Балахонаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі