Вы тут

Затрыманы хлопец, у песні якога ўбачылі абразу на адрас Лукашэнкі

Затрыманы аўтар песні / Скрыншот з відэа МУС Беларусі

22-гадовы жыхар Добрушскага раёна стаў падазраваным па крымінальнай справе аб абразе кіраўніка дзяржавы, паведамляе прэс-служба МУС. На яго выйшлі супрацоўнікі гомельскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. Яны высветлілі, што летам мінулага года хлопец напісаў і выканаў песню, у тэксце якой знайшлі абразы на адрас Аляксандра Лукашэнкі (якія менавіта, не ўдакладняецца). Трэк быў распаўсюджаны ў сацсетках і на музычных інтэрнэт-платформах.

"Тады была хваля... і было шмат матэрыялаў, якія склалі такое меркаванне, — тлумачыць затрыманы аўтар песні ў ГУБАЗіК. — Плюс мне самому не падабалася ўлада, прэзідэнт. Таму я на эмоцыях запісаў такі трэк".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.