Вы тут

За аўдыязапіс "Лукашэнка, сыходзь" гамельчуку прысудзілі год калоніі

Гамельчуку далі год калоніі за трэк, апублікаваны "Вконтакте" / pixabay.com

Гамельчуку Сяргею Балахонаву прысудзілі год калоніі агульнага рэжыму за аўдыятрэк "Лукашэнка, сыходзь", які ён размясціў на сваёй асабістай старонцы ў сацсетцы "ВКонтакте", паведамляюць праваабаронцы "Вясны". 

На 22-гадовага хлопца пачалі крымінальную справу па абвінавачанні ў абразе прэзідэнта (арт. 368 КК).

На судзе Балахонаў прызнаў, што сапраўды апублікаваў аўдыязапіс. Пры гэтым ён дадаў, што палітычнай варожасці ні да каго на той момант не адчуваў.

У трэку ёсць нецэнзурная лексіка, таму на судзе яго слухалі толькі ў прысутнасці ўдзельнікаў працэсу, а астатніх папрасілі выйсці з залы.

Пасля абвяшчэння прысуду Балахонава ўзялі пад варту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.