У чацвер у Беларусі чакаецца пацяпленне

У аўторак і ў сераду беларускія сіноптыкі прагназуюць без ападкаў — уначы да 15 з мінусам, удзень да 8 градусаў марозу. Магчымы туман. У чацвер і пятніцу ўначы пацяплее да 10 марозу, у дзённыя гадзіны таксама без ападкаў і мінус 2-7 градусаў. Пацяплее крыху ў выхадныя, маразы аслабнуць і пойдзе снег, месцамі магчымы дождж.

Паводле папярэдніх прагнозаў, на працягу снежня тэмпература паветра таксама будзе каля кліматычнай нормы — удзень да 5 градусаў марозу. Не бачна на метэарлагічных картах у снежні і моцных снегападаў, адзначае тэлеканал "Беларусь 1".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі