У Брэсцкім раёне ў меліярацыйным канале знайшлі цела таксіста

У Брэсцкім раёне ў меліярацыйным канале знайшлі цела таксіста

У Брэсцкім раёне каля вёскі Дружба ў меліярацыйным канале знайшлі цела таксіста. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “забойства” (ч. 1 арт. 130 КК).

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова, цела 35-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка, жыхара Брэста, знайшлі ўдзень 20 красавіка. Пры сабе ў мужчыны не было дакументаў, як і каштоўных рэчаў. Яго аўтамабіль “Опель Амега” аб’явілі ў вышук. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медычная экспертыза. Праваахоўнікі высвятляюць абставіны забойства, матыў і асобу падазраванага “у здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі