У сераду ў Беларусі чакаецца спёка — сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень
Спёка / lookby.media
У сераду, 9 верасня, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная воблачнасць, удзень будзе малавоблачна і без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёвы, уначы — слабы, удзень — умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад +7 градусаў па ўсходзе да +16 градусаў па захадзе. Удзень чакаецца 23-29 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 30-32 градусаў вышэй за нуль. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
У чацвер, 10 верасня, уначы будзе пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі па паўночным захадзе, зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, удзень — з пераходам на заходні ўмераны, удзень — парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Уначы тэмпература паветра складзе 10-17 градусаў вышэй за нуль. Удзень прагназуецца ад +17 градусаў па паўночным захадзе да +29 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.