Карыстальнікі сацсетак выкрылі махлярскую схему са здачай кватэры ў Мінску

Мінск

Мінск / ДВА "Мінскбуд"

У Threads выкрылі махлярскую схему са здачай кватэры ў Мінску. "Уласнікі" просяць аванс, каб "замацаваць" жыллё за патэнцыйным арандатарам. А, атрымаўшы грошы, знікаюць.

Абвестка пра дагледжаную аднапакаёўку ў сталіцы па салодкім кошце з'явілася ў адным з каталогаў. Жонка ўласніка, якая прадстаўляецца Святланай Вялічка (у тэлеграме ў яе знайшліся два акаўнты: Sveta_Velichko_43 і Sveta_Velichko_45) цярпліва адказвае на ўсе пытанні.

Але папярэджвае: жадаючых заехаць у кватэру шмат. А самі гаспадары цяпер не ў Мінску і прыедуць толькі праз два-тры дні.

Карыстальнікі сацсетак выкрылі махлярскую схему са здачай кватэры ў Мінску

Каб ужо цяпер пакінуць кватэру за пэўным арандатарам, "Святлана Вялічка" просіць перавесці аванс у 300 рублёў — у кошт першага месяца арэнды. Але пасля атрымання грошай арэндадаўцы перастае выходзіць на сувязь.

Карыстальнікі Threads высветлілі, што і фатаграфіі кватэры фэйкавыя — узятыя ў іншых абвестак.

Каб засцерагчыся ад ашуканцаў, рэкамендуецца не пераводзіць уласнікам кватэры ніякіх грошы да заключэння афіцыйнай дамовы арэнды. А калі цана, пазначаная ў абвестцы, падаецца падарункам лёсу — варта адразу праверыць фота кватэры праз пошук у Google ці ў "Яндэксе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.