У Беларусі з'явіўся нацыянальны форэкс-цэнтр

У Беларусі з'явіўся нацыянальны форэкс-цэнтр

Беларуская валютна-фондавая біржа прызначаная нацыянальным форэкс-цэнтрам. Адпаведнае рашэнне ўведзенае сумеснай пастановай Савета міністраў і Нацыянальнага банка № 177/8 ад 4 сакавiка 2016 года.

Згодна з дакументам, як паведамляе БелаПАН, Беларуская валютна-фондавая біржа мае права ажыццяўляць дзейнасць па здзяйсненні ініцыяваных форэкс-кампаніямі, банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі аперацый з беспаставачнымі пазабіржавым фінансавымі інструментамі пасля прыняцця адпаведнага заканадаўчага акту.

Таксама пастанова зацвярджае палажэнне аб дзейнасці нацыянальнага форэкс-цэнтра. У ім вызначаецца парадак дзейнасці нацыянальнага форэкс-цэнтра, парадак фармавання, а таксама памеры ўнёскаў, парадак вяртання унесеных сродкаў форэкс-кампаніям, банкам і нябанкаўскім крэдытна-фінансавым арганізацыям, гранічны памер выплат з гарантыйнага фонду фізічным і (або) юрыдычным асобам.

Пастанова набыла моц 7 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі