У Беларусі ўсталявалі новы бюджэт пражытковага мінімуму — 1 мільён 640 тысяч

У Беларусі ўсталявалі новы бюджэт пражытковага мінімуму — 1 мільён 640 тысяч

У Беларусі зноў перагледзелі бюджэт пражытковага мінімуму: на перыяд з 1 сакавіка па 30 красавіка ён складае 1 мільён 640 тысяч рублёў у сярэднім на душу насельніцтва. У параўнанні з папярэднім значэннем, усталяваным з 1 лютага, БПМ узрос на 3,1% або на 49 тысяч рублёў.

Разам з БПМ павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі, надбаўкі, павышэнні да пенсіяў і даплаты людзям ва ўзросце 75 гадоў і болей. Таксама вырастуць некаторыя віды дзяржаўнай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей і іншыя выплаты, прывязаныя да гэтага паказніка, перадае БЕЛТА.

Што да БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва, то ён застанецца ранейшым, якім яго прызначылі на 1 лютага. Найбольшы бюджэт пражытковага мінімуму ў дарослых працаздольных людзей — мяркуецца, што адзін такі беларус можа пражыць на 1 мільён 751 тысячу 560 рублёў на месяц. Найменшы БПМ вызначаны для дзяцей да трох год — 1 мільён 10 тысяч 500 рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі