У Беларусі можа быць ужо больш за 900 "ваенна-патрыятычных клубаў"

Дзіцячы "ваенна-патрыятычны" клуб, ілюстрацыйнае фота

Дзіцячы "ваенна-патрыятычны" клуб, ілюстрацыйнае фота / "Витебские вести"

У Беларусі можа быць ужо больш за 900 "ваенна-патрыятычных клубаў". Такую статыстыку прыводзіць тг-канал "МотолькоПомоги".

Некалькі дзён таму міністр унутраных спраў Іван Кубракоў заявіў пра 135 такіх клубаў. Але гэтая лічба датычыць толькі клубаў на базе МУС. Але ёсць яшчэ клубы, прыпісаныя да МНС, Мінабароны, Памежнага камітэа ды іншых ведамстваў.

"Ваенна-патрыятычныя клубы" з'яўляюцца ў Беларусі ці не штомесяц, высветліла маніторынгавая група iSANS. На думку экспертаў, цяпер колькасць клубаў можа дасягаць нават 950.

Дарэчы, у афіцыйных клубах налічылі амаль пяць тысяч удзельнікаў. Колькі ж дзяцей і падлеткаў уцягнутыя ў іх дзейнасць насамрэч, застаецца толькі здагадвацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі