Тысячы чалавек прыйшлі на развітанне з Нямцовым (онлайн-трансляцыя)

У Маскве 3 сакавіка адбываецца развітанне з лідарам расійскай апазіцыі Барысам Нямцовым, расстраляным кілерам у ноч на 28 лютага. На грамадзянскую паніхіду ў Сахараўскім цэнтры прыйшлі тысячы чалавек. Нямцова пахаваюць на маскоўскіх Траякураўскіх могілках.

Загадкавыя супадзенні ў забойстве Барыса Нямцова

Нагадаем, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, як і прэм’ер Дзмітрый Мядзведзеў, не наведаюць паніхіду і пахаванне Барыса Нямцова. Там будуць 28 амбасадараў краін ЕС.

Барысу Нямцову было 55 гадоў. Ён быў адным з лідараў апазіцыйнага антыпуцінскага руху ў Расіі. У 1990-я Нямцоў працаваў губернатарам Ніжагародскай вобласці, міністрам паліва і энергетыкі, першым віцэ-прэм'ерам, дэпутатам парламента. Ён удзельнічаў у "Саюзе правых сілаў", у апазіцыйным руху "Салідарнасць", з 2012-га быў сустаршынёй палітычнай партыі “Рэспубліканская партыя Расіі — Партыя народнай свабоды”.

Дзяўчына, якая была сведкай смерці Нямцова, дала першае інтэрв’ю (відэа)

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі