Маскоўская паліцыя абгарадзіла мемарыял на месцы забойства Барыса Нямцова
![Месца гібелі Барыса Нямцова / Znak.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/mo2.jpg.webp?itok=WjR9XoZr)
Месца гібелі Барыса Нямцова / Znak.com
У пятніцу, 19 лютага, маскоўская паліцыя затрымала некалькі валанцёраў, якія ахоўвалі мемарыял на месцы забойства палітыка Барыса Нямцова. Ужо некалькі гадоў на вялікі Маскварэцкі мост, дзе было здзейснена злачынства, добраахвотнікі прыносяць фатаграфіі Нямцова, кветкі і свечкі. Упершыню за гэты час мемарыял агарадзілі плотам, паведамляе Znak.com.
Відавочцы кажуць, што сілавікі наляцелі раптоўна і затрымалі двух валанцёраў — Карыну Старасціну і Аляксея Удодава, якія дзяжурылі на месцы. Іх павезлі ў АУС на падставе праверкі дакументаў.
Старасціна паведаміла, што валанцёры "нібыта перашкаджалі руху пешаходаў". Валанцёраў затрымліваюць не ўпершыню, але раней мемарыял ня абгароджвалі.
"Такога ніколі не было, — дадала Старасціна. — За ўсе шэсць гадоў, з моманту з'яўлення мемарыяла ".
![Московская полиция огородила мемориал на месте убийства Бориса Немцова](/sites/default/files/paragraphs/image/mo1.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.