Абвінавачванне просіць для забойцы Барыса Нямцова пажыццёвае зняволенне

Абвінавачванне просіць для забойцы Барыса Нямцова пажыццёвае зняволенне

Абвінавачванне просіць для забойцы Барыса Нямцова пажыццёвае зняволенне. Прысяжныя прызналі Заура Дадаева вінаватым у забойстве расійскага палітыка. Таксама пракурор Марыя Семяненка просіць прызначыць яму штраф у памеры 200 тысяч расійскіх рублёў (гэта каля 3300 долараў). Таксама Дадаева, які служыў ва ўнутраных войсках, могуць пазбавіць звання лейтэнанта і ордэна Мужнасці.

Анзора Губашава абвінавачванне просіць асудзіць на 23 гады строгага рэжыму з такім жа штрафам, яго брата Шадзіда Губашава — на 21 год строгага рэжыму з штрафам 200 тысяч рублёў, Цемірлана Эскерханава — на 19 гадоў пазбаўлення волі, Хамзата Бахаева — да 17 гадоў.

Апазіцыянер Барыс Нямцоў быў забіты ў цэнтры Масквы 27 лютага 2015 года. Працэс праходзіць у Маскоўскім акруговым ваенным судзе. Прысяжныя прызналі ўсіх згаданых вінаватымі па ўсіх пунктах, яны пастанавілі, што ніхто з іх не заслугоўвае паблажкі. Усе падсудныя заявілі, што яны агаварылі сябе на першых допытах і заявілі пра сваю невінаватасць. Марыя Семяненка адзначыла, што забойства палітыка — дзёрзкае злачынства, здзейсненае арганізаванай групай з асаблівым цынізмам. І яно заслугоўвае самага строгага пакарання. Прысуд будзе агучаны 13 ліпеня, паведамляе “Новая газета”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі