Што рабіць з "забароненымі" кнігамі, расказалі ў Мінінфарме
Кніга, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Што рабіць, калі ў вас ёсць кніга, якую забараніў Мінінфарм? Нарэшце з'явіўся афіцыйны адказ на гэтае пытанне.
"Калі кніга ў чалавека ўжо набытая, напрыклад, да таго, як трапіла ў спіс, у нас забаронена яе распаўсюджваць. То бок ты не маеш права гэтую кнігу прадаць, перадаць, падарыць. Гэта будзе парушэннем заканадаўства", — растлумачыў у эфіры СТБ намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Язерскі.
То бок выкідаць кнігу не абавязкова, галоўнае яе нікому не даваць.
На сёння ў спісе кніг, якія "могуць нашкодзіць нацыянальным інтарэсам, 241 пазіцыя. Пад забарону трапілі шматлікія сусветныя бестселеры — "Маленькае жыццё" Ханьі Янагіхары, "Гулаг" Эн Эплбаўм ды інш.