Трампа адгаварылі ладзіць ракетны абстрэл па Іране — СМІ

Дональд Трамп / Reuters
Дональд Трамп / Reuters

Пытанне ўдару па Іране абмяркоўвалася на нарадзе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з дарадцамі 12 лістапада, сцвярджае The New York Times са спасылкай на некалькі крыніц. Пытанне ўзнікла ў сувязі са з'яўленнем інфармацыі аб нарошчванні Іранам ядзерных матэрыялаў.

Трамп спытаў у дарадцаў, ці ёсць у яго якія-небудзь варыянты дзеянняў супраць асноўнага ядзернага аб'екта Ірана, што ён можа зрабіць у найбліжэйшыя тыдні. 

"Шэраг старшых дарадцаў адгаворваў прэзідэнта ад ваеннага ўдару", — піша выданне.

Супраць сілавога варыянту выступілі віцэ-прэзідэнт Майк Пенс, дзяржаўны сакратар Майк Пампеа, выканаўца абавязкаў міністра абароны Крыстафер Мілер і старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Марк А. Мілі. Яны папярэдзілі, што ўдар па аб'ектах Ірана можа лёгка перарасці ў больш шырокі канфлікт у апошнія тыдні прэзідэнцтва Трампа.

"Любы ўдар — ракетны або кібернетычны — амаль напэўна будзе засяроджаны на Натанзе", — сцвярджае выданне.

Менавіта тут эксперты Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі выявілі запасы ўрану, якія ў 12 разоў перавышаюць аб'ём, дазволены ядзерным пагадненнем. 

Ядзернае пагадненне, або сумесны ўсёабдымны план дзеянняў (СУПД) па іранскай ядзернай праграме быў падпісаны Іранам, пастаяннымі членамі Савета Бяспекі ААН (Расіяй, Вялікабрытаніяй, Кітаем, ЗША, Францыяй) і Германіяй у 2015 годзе. Дакумент прадугледжваў абмежаванне ядзернай распрацоўкі Тэгерана ў абмен на ануляванне санкцый ААН і аднабаковых абмежавальных мер ЗША і Еўрасаюза. Аднак у 2018 годзе ЗША выйшлі з пагаднення і ўвялі супраць Ірана санкцыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі