Вы тут

Топ-5: навіны 20 красавіка

Фота: Еўрарадыё

Слухаць цалкам:

Чыслаў: Фігурантаў справы Белага легіёна за кратамі "накачваюць" псіхатропамі

Фігурантаў справы “Белага легіёна” жорстка катуюць за кратамі, каб выбіць патрэбныя паказанні. Акрамя таго, з той жа мэтай, маладых людзей прымушаюць ужываць псіхатропы. Пра гэта ў інтэрв’ю Еўрарадыё распавёў стваральнік “Белага Легіёна” Сяргей Чыслаў.

Па яго словах, усіх фігурантаў справы “Белага легіёна” ужо цяпер варта прызнаць палітвязнямі.

20 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым. Кіраўнік Беларусі выказаўся на тэму геапалітыкі.

Па яго словах, Беларусь не збіраецца разварочвацца ў бок Захаду, бо і так выдатна разумее сваё месца.

Фота: Еўрарадыё

Суд Цэнтральнага раёна Мінска адхіліў іск гісторыка Ігара Кузняцова да газеты "Коммунист Беларуси" і яе аўтара Андрэя Лазуткіна.

Ігар Кузняцоў ужо шмат гадоў даказвае, што расстрэлы ў Курапатах — справа рук супрацоўнікаў НКУС, і шукае іншыя месцы сталінскіх рэпрэсій.

У сваю чаргу, камуністы незадаволеныя пазіцыяй гісторыка: з пачатку 1990-х яны спрабуюць даказаць, што ў Курапатах пахаваныя ахвяры нацыстаў, а тагачасныя чэкісты не маюць дачынення да расстрэлаў.

Фота: facebook.com/maria.sulgina

Расійская гімнастка Марыя Сюльгіна, якая сарвалася ў мінскім цырку,  не памятае, што з ёй здарылася на сцэне. Пра гэта артыстка распавяла ў каментары Еўрарадыё.

Пры гэтым, па словах гімнасткі як толькі зарастуць косткі ў яе зламанай руцэ, яна адразу вернецца на сцэну і паўторыць падобны трук без страхоўкі.

Фота: Еўрарадыё

23 красавіка прадстаўнікі Беларусі на "Еўрабачанні-2017" гурт Naviband граюць у мінскім Палацы прафсаюзаў апошні канцэрт перад паездкай на конкурс.

А ў чацвер у Белтэлерадыёкампаніі, якая прадзюсуе выступ гурта на "Еўрабачанні", музыкі распавялі пра гатоўнасць да выступу ў Кіеве і раскрылі некаторыя падрабязнасці падрыхтоўкі да конкурсу.

Галоўнае

Выбар рэдакцыі