Лукашэнка — расійскаму губернатару: Мы выдатна разумеем сваё месца

Лукашэнка — расійскаму губернатару: Мы выдатна разумеем сваё месца

20 красавіка Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з губернатарам Ніжагародскай вобласці Расіі Валерыем Шанцавым. Кіраўнік Беларусі выказаўся на тэму геапалітыкі.

“Не звяртайце ўвагі, калі хтосьці будзе гаварыць, што мы кудысьці павярнулі, развярнуліся на Захад ці яшчэ кудысьці, — цытуе словы Лукашэнкі ria.ru. — Мы выдатна разумеем сваё месца: мы на Захадзе нікому не патрэбны… а як мяне “любяць” на Захадзе, з тых часоў нічога не змянілася”.

У той жа час Рэспубліка Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і гэта прымушае “праводзіць шматвектарную палітыку” з мэтай захавання незалежнасці, стабільнасці, “каб людзям нармальна жылося, у тым ліку расіянам”. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не можа сварыцца ні з Расіяй, ні з Захадам, ні з Украінай. Ён адзначыў, што на сённяшні дзень ніякіх праблем у Беларусі для расіян няма. Большасць жыхароў нашай краіны выкарыстоўваюць у жыцці рускую мову і ад яе адмаўляцца не варта, лічыць беларускі кіраўнік. У той жа час “беларускую мову не забываем — так і павінна быць”, сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі