Вы тут

Топ-5: навіны 14 сакавіка

Фота: belnovosti.by

У КДБ праверылі будоўлю каля мемарыяла “Курапаты” 

У КДБ праверылі законнасць будоўлі каля “Курапатаў”. Гэта адбылося пасля звароту ў камітэт старшыні добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча.

Па яго словах, прадстаўнікі спецслужбы правялі ўласную праверку, а яе вынікі накіравалі ў Генеральную пракуратуру.  

Фота: racyja.com

З пачатку сакавіка за ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі затрымалі больш за 100 чалавек.  Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Праваабаронцы адзначаюць, што затрыманні адбываюцца за акцыі ў абарону Курапатаў і пратэсты супраць “дэкрэту аб дармаедах”.

Па словах юрыста Валянціна Стэфановіча, большую частку людзей сёлета затрымалі не ў Мінску, а ў рэгіёнах. А ў спісе пацярпелых стала больш незнаёмых прозвішчаў: гэта людзі, якія раней не прымалі актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці.

Фота: svaboda.org

Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў распавёў пра новую версію ў забойстве вядомага журналіста беларускага паходжання Паўла Шарамета.

Князеў паведаміў, што Нацпаліцыя ў ліку іншых версіяў разглядае датычнасць да забойства байцоў Нацыянальнай гвардыі. Як сведчаць судовыя матэрыялы, паліцыя прасіла доступ да тэлефанаваняў, зробленых з месца размяшчэння базы палка "Азоў".

Фота: БЕЛТА

Аляксандр Лукашэнка прызначыў міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі. Гэтую пасаду атрымала Ірына Касцевіч, якая дагэтуль працавала намесніцай міністра эканомікі.

Чыноўніцы 50 гадоў. Яна нарадзілася ў Мінску. Каля 20 гадоў Касцевіч працавала ў Нацыянальным статыстычным камітэце. Са студзеня 2015 года яна працавала ў Міністэрстве эканомікі.

Фота: sk.gov.by

За выбух на Скідзельскім цукровым камбінаце следчыя затрымалі двух чалавек. Гэта начальнік цэха гатовай прадукцыі і яго намеснік. Іх падазраюць у службовай халатнасці.

Выбух на Скідзельскім камбінаце адбыўся ўначы 25 лютага. Ад яго цяжкія траўмы атрымалі пяць супрацоўніц завода. У выніку чацвёра з іх памерлі ад траўмаў. Яшчэ адна жанчына знаходзіцца ў цяжкім стане.

Слухаць цалкам:

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Жыхары вёскі самі робяць ямачны рамонт. Дарожнікі бясплатна забяспечылі іх матэрыяламі і тэхнікай.
Аляксандра Баярына з дачкой Яняй. Фота - з акаўнта Аляксандры ў фэйсбуку

Выбар рэдакцыі