Топ-5: навіны 10 траўня

Топ-5: навіны 10 траўня

Еўрабачанне паказалі ў запісе, бо гледачу больш важны канцэрт да Дня перамогі

Увечары 9 траўня БТ пачало трансляцыю першага паўфіналу Еўрабачання-2017 з гадзіннай затрымкай. У выніку беларусы, якія хацелі паглядзець жывы эфір песеннага конкурсу, перайшлі на трансляцыю на YouTube.

Прэс-сакратарка БТ Святлана Смалонская-Краскоўская заявіла, што Еўрабачанне паказалі ў запісе, бо гледачу больш важны канцэрт да Дня перамогі. Таму ўвечары на каналах “Беларусь-1” і на “Беларусь-24” паказалі канцэрт “Плошча перамогі”.

Топ-5: навіны 10 траўня
Фота: naviny.by

Беларусь і Злучаныя Штаты будуць абмяркоўваць вяртанне амбасадараў у Мінск і Вашынгтон, але не ў бліжэйшыя дні. Пра гэта падчас працоўнага візіту ў ЗША, паведаміў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка.

У 2008 годзе пасля ўвядзення амерыканскіх санкцыяў Беларусь адклікала свайго амбасадара з ЗША і выслала амерыканскага. На думку Краўчанкі, пасля чарговых выбараў у ЗША сітуацыя можа істотна змяніцца. 

Топ-5: навіны 10 траўня
Здымак з архіву.

Беларусь апынулася ў цэнтры допінг-скандалу. Міжнародны алімпійскі камітэт аб’явіў пра вынікі пераправеркі допінг-пробаў медалістаў Алімпіядаў 2008 і 2012 гадоў.

Забароненыя прэпараты знайшлі ў 63 чалавек. Усяго ў “чорным спісе” згадваюцца прадстаўнікі 19 краін. Сярод іх Беларусь, Расія, Украіна ды Кітай. Агулам допінг выявілі ў 15-ці алімпійскіх чэмпіёнаў.

Топ-5: навіны 10 траўня
"Ветэранскі" прадуктовы набор з Брэста. Фота: сацсеткі

9 траўня ў Беларусі адсвяткавалі Дзень перамогі. З нагоды вялікага свята беларускія ўлады вырашылі раздаць ветэранам так званыя “пайкі”. Пры гэтым у кожным раёне ў гэтых наборах былі розныя тавары - ад зубной пасты  і мыла да шклянак гарэлкі і бутэлек віна.

Топ-5: навіны 10 траўня
Фота: hromadske.ua

Рэдакцыя расследаванняў Громадского сумесна з калегамі з міжнароднай сеткі журналістаў OCCRP прадставіла фільм-расследаванне аб забойстве журналіста Паўла Шарамета.

Вялікая група незалежных карэспандэнтаў з першых гадзін працавала на месцы здарэння. У фільме старанна прааналізаваны падзеі ночы перад забойствам.

Слухаць цалкам:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі