Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"

Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"

"Еўрабачанне-2017" у Кіеве ў самым разгары. Толькі што прайшла чарговая рэпетыцыя другога паўфіналу, у якім бяруць удзел і беларускія ўдзельнікі Naviband. Ксюша і Арцём наадрэз адмаўляюцца ад стасункаў з прэсай — берагуць голас. Затое іх педагог па вакале Вольга Драздова і бэк-вакалісты — Міхаіл Сасуноў і трыа "Беатрыс" запэўніваюць, што Naviband гатовыя да выступу на сто адсоткаў.


"У Ксюшы вялікія вакальныя нагрузкі, хочацца не аблажацца на самім конкурсе, таму беражэцца", — кажа Вольга Драздова. А бэк-вакалісты дадаюць: "Naviband даўно гатовыя да выступу, іх трэба хутчэй выпускаць. Мы не сумняемся ў тым, што апынемся ў фінале".

Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"
Вольга Драздова

Тут жа, на рэпетыцыі, і бацькі Ксюшы і Арцёма. Тата Арцёма, трэнер па цыгун, займаецца з імі медытацыяй. Астатнія дарослыя падтрымліваюць маральна. Яны звязваюць поспех дзяцей з іх прыроднай шчырасцю:


"Яны паказваюць сябе такімі, якія ёсць у жыцці. У іх няма фальшу ці гульні з публікай. Гэтыя Ксюшыны рукі, жэсты — гэта ўсё натуральна, гэта яна, яна інакш не можа. І гэта ім дапамагае. Яны такія сонечныя і адкрытыя і з намі таксама, не толькі з іншымі. Які сакрэт выхавання? Мы ім проста не перашкаджалі".

 

Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"
Бацькі Ксюшы і Арцёма

Ці жыве Кіеў "Еўрабачаннем", мы пакуль не зразумелі, бо толькі сёння прыляцелі. Таксіст, які вёз нас з аэрапорта, сцвярджае, што нейкай асаблівай "дзвіжухі" не заўважыў. Пра конкурс хіба нагадваюць рэкламныя бігборды і рэдкія фрыкі ў касмічных касцюмах. Як, напрыклад, група нямецкіх фэнаў — яны перакананыя, што на радзіме Веркі Сярдзючкі трэба выглядаць менавіта так.

 

Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"

"Мне падабаецца песня італьянца Франчэска Габані. Я лічу, гэта вельмі добрая песня. Але я ведаю і беларускую песню, "Гісторыя майго жыцця", яна на вашай нацыянальнай мове. А яшчэ нам падабаюцца песні Бельгіі і Ізраіля", — перабіваюць адзін Дзідзі і Даніэль. Яны частыя госці "Еўрабачання". Летась былі ў Стакгольме, пазалетась — у Вене. Кажуць, што нейкай асаблівай розніцы паміж конкрусам у Кіеве і гарадах Еўропы не заўважаюць, бо кожны горад мае свой характар.

Канкурэнты Naviband. Фота.

Прома-менеджар Naviband на "Еўрабачанні" Сяргей Андрыянаў лічыць, што Украіна добра падрыхтавалася да конкурсу, і мы літаральна неўзабаве па парадзе Сяргея выправімся ў атмасферныя фестывальныя месцы на Сафійскай плошчы, у "Еўравёску", на Рачны вакзал, каб убачыць усё на свае вочы. Яшчэ Сяргей мяркуе, што за 14 гадоў удзелу Беларусі ў "Еўрабачанні"  менавіта цяперашнія прадстаўнікі выклікаюць найбольшую цікавасць заходняй прэсы:


"Мне падаецца, Naviband вельмі гатовыя да заўтрашняга выступу, гатова ўся беларуская каманда, усё і ўсе працуюць на вынік, усе настройваюцца, што гэта будзе лепшы вынік Беларусі на "Еўрабачанні". Думаю, што беларусы заўтра смела могуць быць у першай тройцы паўфіналу".

Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"
Сяргей Андрыянаў

Другі фінал "Еўрабачання" стартуе 11 траўня ў 22.00. Naviband выступяць пад нумарам 14.

Бацькі Ксюшы і Арцёма: "Мы не перашкаджалі ім рабіць тое, што падабалася"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі